Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Агрэсія

Віктар САЗОНАЎ

Улада чамусьці заўсёды думае, што менавіта яна абавязкова выжыве, што б там не сталася з іншымі. Маўляў, увесь свет можа загінуць, але яе, уладу, гэта абміне. Чаму людзі пры ўладзе такія самаўпэўненыя, даўно разгадалі мысліцелі яшчэ з незапамятных часоў. Сакрэт тут просты. Неабмежаваная ўлада прытупляе інтэлект, нават калі такі быў да моманту прыходу да ўлады, і ў дадатак надзяляе свайго гаспадара пачуццём поўнай беспакаранасці за свае ўчынкі. Ды вось гісторыя даказвае акурат усё наадварот.

Сёння свет стабільна дрэйфуе ў бок новай сусветнай вайны. І гэта не таму, што нехта нечага не падзяліў, што насамрэч Расія не хоча пускаць Украіну ў Еўропу ці сапраўды лічыць Крым калыскай расійскай цывілізацыі. Гэты кірунак на вайну быў абраны ўжо дваццаць гадоў таму, калі з блакітных экранаў зомбаскрынак упершыню ілжывыя і падхалімныя тэлепрапагандысты шэрагу постсавецкіх рэспублік, у лік якіх уваходзіць і наша любая Беларусь, пачалі ствараць вобраз знешняга і ўнутранага ворага і актыўна сталі сеяць нянавісць ды агрэсію.

Дастаткова ўключыць тэлевізар або ўзяць у рукі дзяржаўную прэсу, як адтуль вадаспадам хлыне нічым не прыкрытая нянавісць. Фразы „пятая калона”, „заходнія фінансатары”, „спробы раскалыхаць нашую стабільнасць” і яшчэ безліч падобнага сталі ўжо звыклымі прапагандысцкімі штампамі. Без іх матэрыял не ва ўсякага дзяржаўнага агітатара можа атрымацца, нават калі тычыцца зусім непалітычнага кірунку. А як кажуць, кропля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF