Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Акруга нумар Чатыры

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У чатырох, а не як да гэтага часу ў пяці акругах, жыхары Падляшша вылучаць сваіх радных у ваяводскі сеймік на самаўрадавых выбарах 16 лістапада. Па волі большасці падляшскага сейміка з трыццаці асоб, у межах адной выбарчай акругі нумар чатыры апынуцца паветы, заселеныя беларускай і ўкраінскай меншасцю: Бельскі, Сямятыцкі, Гайнаўскі, Беластоцкі, але таксама і Высока-Мазавецкі, у якім сваю нацыянальную прыналежнасць у рашучай большасці дэкларуюць палякі і католікі, і які на выбарах быў апорай Права і справядлівасці. Па-за чацвёртай акругай апынуўся Сакольскі павет, таксама населены ў вялікай частцы беларусамі. Падчас пасяджэння сейміка, на якім галасавалі за новае выбарчае раянаванне (4 жніўня) красамоўна не з’явіліся два радныя — беларусы, прадстаўнікі ПСЛ, кіруючага ваяводствам сумесна з Грамадзянскай платформай: Мікалай Яноўскі (на здымку) і віцэ-маршалак Валянцін Карыцкі.

Новае раянаванне было неабходным у сувязі з палажэннямі новага Выбарчага кодэкса 2012 года, асабліва ў пункце аднаго з яго артыкулаў: «Аб’яднанне паветаў не можа парушаць грамадскіх сувязей, якія злучаюць выбаршчыкаў, што належаць да нацыянальных або этнічных меншасцей, якія пражываюць на тэрыторыі аб’яднаных паветаў». Паводле кодэкса, у кожнай акрузе будзе абраных не менш чым пяць радных. З ініцыятывай падзелу — у канчатковым рахунку прынятым большасцю радных — выйшаў маршалак Яраслаў Дважанскі (ГП). Калі б ён гэтага не зрабіў, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF