Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Фень-Фінь-Шуй

Марыя САШКА

Аглухла нявестка мая! А што ў хаце — чую, плача як бабёр! Гэй, глухандзя, чаго выеш?..

— Х-т-о там?..

— Адазвалася, тут стаіць г-і-п-а-п-о-т-а-м! Адкрывай! Паўдня вісець буду на гэтых брудных сходах? Замест яўкаць — памыла б ступенькі хоць вадой звычайнай!.. Ключа не знойдзеш? Свету перастаўленне! Чаго цешчы не пускаеш, свякрухі залатой-серабрыстай? Адмыкай, ты што — голая? Ды я цябе і такой бачыла, цымас ты вялікі, я ж не мужык-патрэбнік!..

— Надумалася!... Маць мая я-п-о-н-і-я-а-а-а! Ты хто будзеш? Звяруга з возера Лох Нэс, ці цуда-юда-рыба-кіт? Чаму ты твар свой т-а-к памармузэліла, нявестка? Каго паказаць збіраешся?.. Доўга на парозе трымаць мяне будзеш, нявестка не з таго цестка! Чартапалох у красках?.. У хату пускай госцю дарагую, мяне, значыць, цешчу святлейшую! Стаіш як балван-снегавік, вампір размалёваны! Ну, паліто забяры, дзявіца красная, і сеткі, валізку на! Есці прывезла, каўбасы вэнджанай і іншай яствы-стравы-прадуктаў, бо ж вы тут зубы на градкі палажылі, ашчаднасць! Грашэй шкада, усе еўра ў сундук складваеце!..

— Ну, пасадзі салодкасць-шакаладніцу прыезджую, свякруху сваю! Чайнік пастаў з вадою — а ён яшчэ ёсць у вас, што я купіла? Не будзе мяне — у вас бы і вада з крана не цякла б! І не сморкайся болей, слухаю — што за напасць на цябе? Чаго ж ты — мода новая ў вас? Узоры гэткія сабе, па ўсёй патэльні, нарысавала пяццю шмінкамі? Пудры насыпала, як цэменту? Няўжо ў міс горада (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF