Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Трансгранічны летнік над Семяноўкай

Уршуля ШУБЗДА

Каля 30 беларускіх праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў, гісторыкаў і мастакоў сустрэлася над Семяноўскім вадасховішчам на летніку «За еўрапейскую інтэграцыю Беларусі», ладжаным Альянсам «Грамадзянская Гарадзеншчына». Падчас мерапрыемства прайшлі сустрэчы з беларускімі дзеячамі Падляшша. Усё гэта, каб завязаць бліжэйшае супрацоўніцтва і інтэграваць беларусаў, пражываючых па абодвух баках мяжы.

— Мы запрасілі людзей з розных гарадоў Гарадзенскай вобласці, — кажа Васіль Клімовіч з Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына». — Мы хацелі зрабіць летнік, каб аб’яднаць гэтую суполку, каб больш было інтэграцыі і камунікацыі. Каб людзі знаёміліся, размаўлялі і развіваліся ў рамках летніка.

Міжрэгіянальны інтэграцыйны летнік гэта першы гэтага тыпу праект, накіраваны на інтэграцыю грамадскіх актывістаў з абодвух бакоў мяжы. Удзельнікі летніка гэта перш за ўсё беларускія дзеячы з розных гарадоў Гарадзеншчыны: Зэльвы, Мастоў, Ваўкавыска, Шчучына ды Слоніма.

Чаму Семяноўка?

Семяноўка, распаложаная сярод нескажонай прыроды, прыцягвае турыстаў не толькі з Падляшша, але і з за мяжы. Блізкасць Нараўчанскай гміны да Гарадзеншчыны, супольная культура і мова вырашылі аб гэтым, што якраз тут прайшоў міжрэгіянальны летнік. На Беларусі пакуль што немагчымым з’яўляецца павесіць побач сябе (як гэта зрабілі ўдзельнікі летніка) бел- чырвона-белы сцяг, сцяг салідарнасці з Украінай, сцягі польскі і еўрапейскі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF