Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Вайна і Чыгунка (ч. ІІ)

Cпісаў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пару дзён да выезду нам прачыталі аб’яву, што Трэці Рэйх патрабуе рабочых рук на працу ў іншай мясцовасці. Зачыталі нам прозвішчы назначаных на выезд 1 мая 1942 года. У выпадку адмовы пагражалі суровыя кары назначанаму і ягонай сям’і. Не было ў мяне выбару — мусова было ехаць. Мой брат Іосіф збіў мне з фанеры малы куфэрак, які можна было замкнуць замком. У куфэрак паклалі мне бохан хлеба, крыху хлебных сухароў, кавалак соленай саланіны, сыр і масла ў драўлянай скрыначцы. З гэтакім багажом ды са слязьмі ў вачах маіх і сямейнікаў, перад выхадам з хаты маліліся мы ўсе да Бога, Ісуса Хрыста і Багародзіцы Марыі, каб мелі мяне пад сваёй аховай і каб дазволілі шчасліва і здорава вярнуцца да сям’і.

Час разлукі быў цяжкі, але немінучы. 1 мая 1942 года мы, назначаныя рабочыя, заехалі на станцыю ў Бельску-Падляшскім, там завялі нас у лазню, а пасля на лекарскую камісію. Стаялі мы голыя як абскубаныя гусі, падыходзілі спярша да лекаркі, якая правярала ці няма грыжы ў мужчынскіх органах. Я сарамліва адступіў, але лекарка, маладая полька, сказала не саромецца і трэба было паддацца праверцы. Чарговы лекар абследаваў стэтаскопам лёгкія і сэрца, заглянуў у рот, паглядзеў у вочы і загадаў апранацца. Калі я адзеўся, падышоў немец у форме і паказаў мне дзверы, але іншыя чым я ўваходзіў. Выйшаў я на пляц, дзе было шмат моладзі і дарослых мужчын. Пасля завяршэння лекарскага абследавання завезлі нас на станцыю Беласток, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF