Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Карцінкі з глыбінкі Нараўчанскай гмінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пасля няспынных рыначных перамен мінулага чвэрцьстагоддзя рвануўся я на аўтобусе ў родныя мясціны ўласнавочна пабачыць, што там змянілася цягам аднаго апошняга года. Калісь-калісь у напрамку Нараўкі можна было аўтобусам публічнай камунікацыі ехаць амаль у любы час і то са звышлімітным мноствам пераважна маладога пасажырскага спадарожніцтва. Колькасць пасажырства пастаянна падала і летась транспартныя ўлады рэзка абмежавалі і колькасць транспарту. Цяпер у напрамку Нараўкі едзе толькі адзін у будзённыя суткі пэкаэсаўскі аўтобус; ягоную пасляабеднюю адзіноту суправаджае надта памяркоўная колькасць пасажыраў. А гэты мінімальны лік аўтобусаў намагаецца ахапіць максімальную колькасць наведваных мясцовасцей. Вось ад Бандароў тая машына заміж проста з моста ехаць у напрамку Міхнаўкі, спыняючыся насупраць Новай Лукі, робіць вялікі круг цераз гэтую вёску, радуючы яе выхлапнінай і дэцыбеламі.

З аўтобуса злажу ў Плянце; цяпер і там навізна. Прыпынак у напрамку Гайнаўкі, што быў пры геэсаўскай краме, астаўся пакуль на сваім месцы. Затое прыпынак у напрамку Беластока, які быў акурат насупраць згаданага, нечыім рашэннем перанесены каля двухсот метраў далей. І раней пасажыр, які чакаў аўтобуса ў любым напрамку, мог выглядаць яго прысеўшы на лавачцы пад прытульнай паветкай; зараз можа яго чакаць стоячы пад голым слупком, на якім зачэплены знак прыпынку. Пасажыраў публічнага транспарту цяпер мала, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF