Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

«Маркотныя зоркя» Янука Дарашкевіча

Міра ЛУКША

Ва што гарачым сэрцам верыў,

Чым жыў, чым буду далей жыць —

То запісаў тут на паперы

Разумным людзям абсудзіць...

Ці месца нашаніўца Івана Канстанцінавіча Дарашкевіча ў літаратуры і на Гарадоччыне «травой зарасло»?

— Сцяпана Пятэльскага (Арла) з Гарадка і Янука Дарашкевіча (Каршуна) з Меляшкоў, — сцвердзіў Янка Саламевіч, — можна смела называць пачынальнікамі новай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, пачынальнікамі шчырымі і таленавітымі. І памяць пра іх у нашым народзе павінна быць дзейснай і жывой. Іх літаратурная спадчына служыць нашай літаратуры, беларускай культуры. Яна — яшчэ адна цаглінка, выкладзена ў падмурак беларускага прыгожага пісьменства яшчэ разам з Янкам Купалам і Якубам Коласам.

Янка Саламевіч у 1991 г. сабраў і выдаў у Мінску асобным зборнікам творы М. Арла «Лірнік». А Сяргей Чыгрын са Слоніма — сабраў і выдаў вершы «Каршуна» — «Маркотныя зоркі»...

У «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» Януку Дарашкевічу прысвечана толькі некалькі радкоў. Адзначаецца, што «...яго творчасць развівалася ў рэчышчы беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай паэзіі, прасякнута болем за лёс абяздоленых...». Газета «Наша ніва», якая выдавалася на беларускай мове з 1906 г. у Вільні, была сапраўднай калыскай паэтычнага таленту многіх пісьменнікаў. Тут друкавалі свае творы Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч і многія іншыя паэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF