Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Другая Крынкаўска Рэспубліка

Іаанна ЧАБАН

„Сёння здымаем фільм пра Другую Крынкаўскую Рэспубліку”, — гаворыць нашаму тыднёвіку ўдзельніца праекта „Пагранічныя”, крынкаўская гімназістка Кася Ляшчынская. Гэта адзін з трох запланаваных варшаўскім Аб’яднаннем практыкаў культуры псеўдадакументальных фільмаў, г.зв. „мок-дакументаў”. Два астатнія паўстануць у Міхалове і прыўкраінскім Даўгабычаве. Англійскае „mock” — гэта літаральна прытваранне, імітацыя. Фільмы тыпу „мок-дакумент” будуць спалучэннем праўды з фікцыяй, сапраўдных і падпёртых сапраўднымі фактаў.

„Пагранічныя” стварылі ў Крынках Другую Рэспубліку. Гэта спасылка на славутыя падзеі, якія адбыліся 17-19 студзеня 1905 года. Трохдзённая крынкаўская рэспубліка была выбухам сацыяльнага незадавальнення мясцовых гарбароў. „Крынкі вызначыліся больш за Пецярбург. Учынілі забастоўку, казалі прамовы, ...напалі на „манаполію” і разбурылі яе, рабілі пагромы ў цывільных установах... карацей, туды прыбылі войскі” (В. Карнялюк, Крынкі ў 1795-1918 гг., Гродна 2010, с.147).

Як жывецца ў Другой Крынкаўскай Рэспубліцы, кім лічаць сябе яе жыхары, ці ёсць тут месца для някрынкаўцаў. З такімі пытаннямі звярталіся да мясцовых дзяцей і дарослых каардынатары праекта. Дзеці адназначна рашылі, што асноўнай справай з’яўляецца тутэйшая мінеральная вада „Крынка”. Плыве тут з самага пачатку, яна лячэбная, цудоўная. У ваду і мазгі можна памяняць. Ёю запіваюць усякія праблемы, была і з’яўляецца адзінай і самай лепшай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF