Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

«Ператоча-2014» — прэзентацыя розных культур

Аляксей МАРОЗ

Пастаянныя ўдзельнікі Белавежскіх мастацкіх інтэграцый «Ператоча», якія 25 і 26 ліпеня пабывалі на ХІІ выпуску гэтага мерапрыемства, ведалі што абазначае гэтая беларуская назва (месца перад токам у клуні) і зналі, што ў мінулым у клуні і побач яе ладзіліся ў нас танцы і вяселлі. Аднак вялікую частку публікі «Ператоча» састаўляюць турысты. Прыязджаюць сюды штораз то новыя наведвальнікі з Беласточчыны. Ім арганізатары растлумачылі, што мэта мерапрыемства — прэзентацыя культур розных нацыянальнасцей, якія побач беларусаў і палякаў пражывалі ў мінулым на тэрыторыі Белавежскай пушчы.

Падчас ХІІ выпуску «Ператоча» пашанцавала з надвор’ем — было сонечна і цёпла. Старэйшыя асобы і бацькі з маленькімі дзеткамі займалі сядзячыя месцы перад сцэнай, астатнія слухалі музыку стоячы. Прадаваліся напіткі і харчаванне, можна было купіць пушчанскія сувеніры і ласункі.

«Ператоча» пачалося з выступлення трубача, затым мерапрыемства адкрылі ініцыятар і яго галоўны арганізатар, дырэктар фонду «Царкоўная музыка» Мікола Бушко і старшыня Рады Белавежскай гміны Уладзімір Валкавыцкі. Раней частка выступаючых пакаталася на брычках па Белавежы, заклікаючы жыхароў і турыстаў да ўдзелу ў мерапрыемстве. Першым перад сабранымі выступіў беларускі дзіцячы калектыў «Сунічкі» са Школьна-прадшкольнага комплексу ў Белавежы, якім апякуюцца настаўніца беларускай мовы ў тамашняй школе Анджаліна Масальская і музычны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF