Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Тэатры два

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У апошнія тыдні я заўважаю, як людзі культуры, і тым больш гэтак званага неінстытуцыянальнага тэатра, рэалізуюць ідэі для адкрыцця мясцовых суполак малых мясцовасцей Падляшша, населеных па большай частцы (і ў некаторых месцах у асноўным) беларусамі. З такой ідэяй выйшаў у апошні час, працуючы з сакавіка 2011 года, Фонд адукацыі і культуры «Драма шлях» («Drama Way») з Варшавы і такая ідэя ў здагадцы ў культурнай асацыяцыі «Паштоўка», якая ў апошнія дні арганізавала шосты раз чарговы Міжнародны фестываль «Вертэп». Фонд у Супраслі правёў семінар для аніматараў культурнага жыцця з усёй Польшчы, якога вынікам быў спектакль з удзелам мясцовых перад палацам Бухгольцаў. Згодна з ідэяй гэтага праекта, уключылі іх у падрыхтоўку прадстаўлення, то-бок, пісанне сцэнарыя, музыкі, стваранне касцюмаў і дэкарацый. Таксама зайгралі ўсе разам з аніматарамі. Вынік — прадстаўленне было аснавана на гісторыі людзей, падзеі або легенды, важных для гэтай супольнасці, кранаючых тэмы суіснавання на працягу стагоддзяў у супрасльскіх ваколіцах палякаў, беларусаў, рускіх, габрэяў і немцаў, католікаў, праваслаўных, пратэстантаў і іудзеяў. Рэжысёрскую апеку трымаў Караль Смачны, акцёр супрасльскага тэатра «Вершалін».

У сваю чаргу сёлетні «Вертэп» адбыўся, як і штогод, у пастаянным тэрміне: у апошні тыдзень ліпеня і першы жніўня. На гэты раз пад патранатам жонкі прэзідэнта Анны Камароўскай і ў гэтым годзе з трохгадовай гарантыяй грантаў на яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF