Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Пераймальніцтва — крок назад

Міраслаў ГРЫКА

Чвэрць стагоддзя таму прывёз я падарунак для маёй бабулі — электрычную газонакасілку. Бабуля нават яе не кранула, а на прывітанне апрацавала яе свянцонай вадой. Нікому ў вёсцы гэтая навінка не спадабалася. Суседзі здзекаваліся з мяне і бабулі. Па іх словах, гэта быў трымер... для галення. — А ці не лепш скасіць газон касою? Каса раўней. Ты касі касою! — пакрыквалі за плотам. Я не звяртаў увагі на кпіны. Стрыг газонакасілкай, хоць бабуля збоку паплаквала ад ганьбы. Праз год, да рову маёй газонакасілкі далучыўся віск другой, суседавай. Сёння няма такой хаты, каля якой не было б газонакасілкі, або нават дзвюх. Дарэчы, хто яшчэ ў вёсцы ўмее касіць касой?

Пераймальніцтва, імітацыя, кажуць антраполагі, з’яўляецца асноўнай рухаючай сілай прагрэсу. Паводле іншых, яна працуе на два бакі. З аднаго боку стымулюе цывілізацыйнае і культурнае развіццё чалавецтва, з другога — змяшчае разбуральную моц. Відаць, адзіны чалавек вырабіў у сабе ідэальную здольнасць пераймання, з за чаго займеў поспех як від. Прытым гаворка тут у асноўным аб перайманні ідэй, а не аб схематычным паўтаранні. Верагодна, вынаходніцтва кола распаўсюдзілася ў чалавечым свеце праз перайманне ідэі кола, а не схематычнага паўтарання яго нязграбнай у пачатку і даволі непрактычнай канструкцыі. У залежнасці ад наяўнасці матэрыялаў, ступені прыспасаблення інструментаў для дрэваапрацоўкі, пажаданасці прымянення, кола стала больш дасканалым тварэннем. Усё ж, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF