Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Людзі і чалавечкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Разумных народаў на свеце, праўдападобна, не засталося. Не толькі мы, беларусы, такія недалёкія. Заакіянскія амерыканцы двойчы выбіраюць на свайго прэзідэнта Абаму, еўрапейскія французы — Аланда. Не буду тут расшыфроўваць — sapienti sat. Украінцы не так даўно выбралі Януковіча, за што нацыя ўжо заплаціла дарагую цану ў сотні, а можа ўжо і тысячы жыццяў. Большасць беларусаў сваю жорсткую памылку зрабіла дваццаць гадоў таму. За гэтыя 20 гадоў жыццё адкінула ў развіцці дзяржаву Беларусь на многія дзесяцігоддзі. А галоўнае — адкінула людзей у развіцці. У мысленні, у разуменні, у асэнсаванні свайго існавання на гэтай зямлі. У выніку — знешне нібыта здаровыя людзі з нейкім перакручаным, збочаным, алагічным і абсурдным мысленнем. Вось стаіць група людзей у чарзе ў банку: абмяркоўваюць міжнародныя навіны, апошнімі словамі праклінаюць амерыканскую знешнюю палітыку і тут жа ўслед адзін за адным скупляюць... амерыканскія долары. Хіба гэта не від шызафрэніі, раздваення ў адной галаве? Такія вось зялёныя чалавечкі: Амерыку зацята ненавідзяць, долар — любяць больш за родных брата з сястрою. Еўропу ненавідзяць — і ўсе як адзін катаюцца на іншамарках. Ніхто ў гісторыі столькі для вынішчэння беларусаў не зрабіў як Расія з Нямеччынай. Але вось прыходзіць які-небудзь спартовы форум і sapienti sat народ — канешне — заўзее за „старэйшага брата”, ну а так званая эліта — за Германію. Бэсцяць польскія парадкі і адначасна ляцяць па „Карту (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF