Ніва № 32 (3039), 10 жніўня 2014 г.

Гэй, прымацкая бяседа!

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Новы альбом «Ты думай, думай...» прадставіў у час сёлетняй, чацвёртай «Прымацкай бяседы» ў Міхалове гаспадар гэтага мерапрыемства калектыў «Прымакі». Упершыню таксама быў паказаны ягоны тэлеролік «Мой Беластоцкі край». Побач беларускіх каманд з Беласточчыны выступілі зоркі з Беларусі, у тым ліку прадстаўніца краіны ў леташнім Еўрабачанні Алена Ланская ды папулярны кумір мінскай эстрады Аляксей Хлястоў. Майстэрства ігры на арыгінальных інструментах прадэманстраваў харызматычны Аляксандр Зубко з Мінска. І ўсё вельмі прафесійна арганізаванае, у новым атачэнні, адаптаваным для патрэб падзей у міхалоўскім гарадскім амфітэатры.

Ужо пасля ўезду ў Міхалова відаць змены. Надалей мадэрнізуюцца парк перад мэрыяй і пад’язныя дарогі да горада і на яго тэрыторыі (кошт інвестыцый у Міхалове за апошнія 10 гадоў складае суму 158 млн. злотых). За амфітэатрам адведзена больш свабоднага месца для мастакоў. Збоку пабудаваны асобны, пакрыты драўнінай, авальны аб’ект з памяшканнямі-гардэробамі. Дах новага базару за аўдыторыяй служыць як падстрэшак для гледачоў. Гэтыя і іншыя змены ў Міхалове сёлета супалі з пятай гадавінай з дня прысваення яму гарадскіх правоў. З гэтай нагоды таксама «Прымакі» выпусцілі новы кампакт-дыск (з фінансавай дапамогай з боку мясцовых улад). На ім апынулася трынаццаць твораў. Якраз перад інаўгурацыяй у гэтым годзе «Прымацкай бяседы» (2 жніўня) кіраўнік групы Юрка Астапчук расказаў нам пра новы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF