Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Без долі на канцы свету! (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

— Перажыў дзень, то добра, — кажа Лідзія Назарук, — а пра іншае ды не было і калі падумаць.

Найгорш змірыцца з сабой, сваёй доляй. Жыццё смяялася проста ў твар. На якую халеру было ёй з’язджаць у Гайнаўку, каб пасля гадоў, без грошай і здароўя, зноў апынуцца ля разбітага карыта. У Бобенцы ўсё трэба было нажыць, давесці на хутар электраэнергію, адрамантаваць хату, падключыць водаправод і тэлефон. А ўжо найгорш прыходзілася з дровамі. З іх падрыхтоўкай, хоць ты жыві ў пушчы, знясіленай хваробай кабеце заўсёды было складана. Іншая справа, калі ты пры грашах. Тады ўсё, прывязуць, разгрузяць, парэжуць ды яшчэ парубаюць.

Праўда, жыццё ў Гайнаўцы моцна яе загартавала. Каб звесці канцы з канцамі, распрадала ўсе свае каштоўнасці: крыштальную пасуду, тканіны...

— Я не любіла сябе, усё дакарала, — прызнаецца жанчына, — бо не ўмела красці. Ей богу, пайшла б красці, каб толькі ўмела...

І яшчэ тыя хваробы, быццам змовіліся з безграшоўем і абыякавасцю родных.

Пакуль атрымала мізэрную пенсію — усяго 350 злотых, тры аперацыі перайшла: пашкоджаны пазваночнік, недастатковасць страўніка, пухліна маткі. І ледзь перажыла гэту апошнюю, бо ў яе целе нейкі аперацыйны інструмент праз памылку зашылі.

— Нават дахтары не верылі, што буду жыць!

І я сама не магла да канца паверыць у тое, што адбывалася ў час нашай сустрэчы. Вось трэба было мне папасці на канец свету ў Бобенку, каб разам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF