Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Геаграфічныя і асабовыя назвы — культурная спадчына

Віталь ЛУБА

Закон ад 6 студзеня 2005 г. аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове, які дазваляе побач дзяржаўнай мовы карыстацца мовамі нацыянальных меншасцей у якасці дапаможных, а таксама вяртаць традыцыйныя назвы населеным пунктам, выклікаў зацікаўленасць дыялектнымі назвамі мясцовасцей і разбудзіў надзею на ўвядзенне двухмоўных указальнікаў на тэрыторыі гмін, у якіх пражываюць беларусы ў колькасці не меншай чым 20% ад агульнага ліку насельніцтва. На гэтай хвалі ў 2009 годзе пры Беларускім гістарычным таварыстве была створана Грамадская камісія па справах устанаўлення беларускіх мясцовых назваў, якую ўзначаліў праф. Міхал Кандрацюк — мовазнавец, славіст і балтыст, даследчык усходнеславянскіх ды польскіх гаворак і анамастыкі на польска-беларуска-ўкраінскім і славянска-балцкім паграніччы ў паўночна-ўсходняй Польшчы і ў Беларусі. Ужо з 1958 г. працаваў ён у групе даследчыкаў, якія збіралі дыялектны матэрыял для „Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны”. У выніку запісаў ён гаворкі ў больш чым 50 вёсках. У 1961-1969 гг. па даручэнню Камісіі ўстанаўлівання назваў населеных пунктаў пры Управе Рады Міністраў праф. Кандрацюк рэгістраваў назвы населеных пунктаў і фізіяграфічных аб’ектаў. Зафіксаваў ён назвы на тэрыторыі тадышніх Бельскага, Гайнаўскага, Дуброўскага, Лапскага, Монецкага і Сямятыцкага паветаў.

Галоўнай мэтай Грамадскай камісіі па справах устанаўлення беларускіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF