Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Вайна і чыгунка (ч. І)

Cпісаў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Успаміны Уладзіміра Клімюка, народжанага 18 лістапада 1923 года ў Цісоўцы, сына Іосіфа і Анастасіі.

У нядзелю 22 чэрвеня 1941 года быў сонечны дзень. На досвітку Германія, кіраваная канцлерам Адольфам Гітлерам, напала знянацку на Савецкі Саюз і Вермахт перакрочыў граніцу. Нападзенне было добра спланавана і магутнае наступленне сухапутных войск і авіяцыі немцаў спаралізавала абарону савецкіх войск і прымусіла іх адступаць на ўсход, углыб сваёй тэрыторыі. Савецкае камандаванне не ведала што дзеецца, бо ж у жніўні 1939 года быў падпісаны міністрамі абедзвюх дзяржаў, Рыбентропам і Молатавым, дагавор аб ненападзенні.

У Нараўку немцы ўступілі, а хутчэй за ўсё — прыехалі, пасля некалькіх дзён. Чыгуначны мост на рацэ Нараўцы ахоўвалі савецкія салдаты, якія кватараваліся ў бункеры каля моста, а афіцэры з сем’ямі наймалі прыватныя кватэры ў жыхароў вёскі Плянта. На ўзгорку край моста стаяла зенітная батарэя. Бачыў я, як нямецкія самалёты луналі высока ў белы дзень, а снарады з зенітак рваліся недалёка ад самалётаў, не сягаючы, аднак, цэляў. Моста немцы не бамбілі, бо ведалі, што за некалькі дзён ім спатрэбіцца для транспарту вайсковых эшалонаў у напрамку Масквы. Адзін самалёт пікіраваў уніз, так як каршун нападае на курэй, і скінуў тры бомбы. Адна ўпала ў суседаў агарод, каля двухсот метраў ад чыгуначнага вакзала, але нічога не пашкодзіла, а яма ад яе была неглыбокая, бо грунт быў пясочны і сухі. Дзве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF