Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Культура на чыгуначнай станцыі

Размова з Уладзімірам КЛІМЮКОМ, былым чыгуначнікам, загадчыкам чыгуначнай святліцы на станцыі Нараўка.

— Вы былі калісь ладзілі працу святліцы на чыгуначнай станцыі Нараўка. Як Вы трапілі ў тое месца?

— Я раней працаваў пуцявым рабочым на чыгунцы. А на станцыі Нараўка трэба было праводзіць некаторыя мерапрыемствы, напрыклад сходы, якіх не было дзе ладзіць. А станцыйны барак быў вялікі. І вось прыехалі прафсаюзныя дзеячы з Седльцаў, бо там былі нашы чыгуначныя ўлады, і зрабілі выснову, што ў нас трэба арганізаваць святліцу. Не было каго, то мне запрапанавалі гэту задачу, на паўстаўкі. Паколькі было мне блізка, дык я прыняў гэты выклік. І тую святліцу трэба было арганізаваць з нічога — гэта была цяжкая задача. Былі адно сцены, і трэба было тыя сцены неяк выстраіць, усё абсталяванне, сцэну, асвятленне, афармленне, трое дзвярэй — бо тут былі толькі адны дзверы з калідора, а мусілі быць адны дзверы і непасрэдна навонкі, на выпадак пажару. І на сцэну павінны былі быць асобныя дзверы выступоўцам.

— То тут і сцэна была?

— Была, невысокая, паўметровай вышыні.

— А скажыце мне, як гэты барак паставілі? Яго ставілі пасля вайны...

Немцы, як адступалі, то ўсё разбурылі. Узрывалі яны масты, рвалі рэйкі, разбурылі вадакачку, вакзал — усё знішчылі, каб не пакінуць транспартнай інфраструктуры.

— А ў якім годзе паставілі той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF