Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Сёмая «Актава»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У сёмы раз сем дзён жыхары Беластока і больш за дваццаці падляшскіх мясцовасцей мелі магчымасць удзельнічаць у святкаванні народнай культуры, то-бок Міжнародным фестывалі музыкі, мастацтва і фальклору Падляшскай актаве культур. Традыцыйна фестываль адкрыўся рознакаляровым парадам каманд-удзельніц з многіх краін Еўропы ад Адыгеі, Грузіі, Расіі, Літвы і Украіны да Македоніі, Балгарыі, Сербіі, Босніі і Герцагавіны ды Аўстрыі. Выступілі, вядома, таксама польскія мастакі. З Беларусі прыехала лідская «Талака». Па невядомых прычынах не даехала абвешчаная зараней «Вязанка» з Мінска.

Актаву» запусціў (21 ліпеня) канцэрт японкі Маміко Уеяма, лаўрэаткі шматлікіх міжнародных фартэпіянных канцэртаў. У сваім музычным падарожжы па Еўропе ў «Сподках» віртуозна выканала яна таксама творы Шапэна. На наступны дзень парад калектываў з іх нацыянальнымі сцягамі як звычайна рушыў у Беластоку з пад каталіцкай кафедры на плошчу перад ратушай, дзе на расстаўленай сцэне пачаліся фестывальныя выступленні неўзабаве пасля афіцыйнага адкрыцця «Актавы» дырэктарам фестывалю Анджэем Дырдалам, маршалкам Падляшша Яраславам Дважанскім, прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім і новым дырэктарам Ваяводскага асяродка анімацыі культуры (ВААК) Цэзарыем Мелькам (ВААК з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства). Асабліва горача беластачане і турысты прывіталі маршыруючы тэатральны калектыў з Украіны «Берэгіня», складзены са спевакоў, музыкаў і танцораў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF