Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Чэмпіянат свету па карасінцы

Іаанна ЧАБАН

Карасінка — назва гульні ў карты. Гавораць што ведаюць яе толькі крынчане і мо некаторыя жыхары навакольных вёсак. Калі яна паявілася, цяжка сказаць. Мабыць, яна так старая як самыя Крынкі. Што абазначае гэтае слова я прабавала даведацца ад самых лепшых і найбольш вопытных крынскіх карасінцаў.

«Гэта пэўна будзе штосьці беларускае», — кажа сямідзесяцігадовы Тадэвуш Вансовіч з вуліцы Гранічнай. «Пытаўся я ў сваёй цешчы, — кажа шасцідзесяцігадовы Станіслаў Владарчык, — сказала: карасінка, ну, карасінка».

А можа назва ўзялася ад керасінавай лямпы? Сама прабую шукаць адказу. Да такога тэзісу прывёў мяне знаток ігры Анатоль Яцкевіч з вуліцы Сакольскай. Ён растлумачыў, што карасінілі найчасцей у зімовыя вечары. У Новы год бацькі застаўлялі іграць сваіх дзяцей, каб тыя брамак не здымалі суседзям. «Гарантую, што зімою восемдзесят працэнтаў крынскага насельніцтва іграла ў карты», — з рукой на сэрцы кажа спадар Анатоль. Значыць, без газы, інакш керасіну, ніяк не магло тут абысціся.

«Мая жонка працавала ў мясцовым кіёску „Рух”, — успамінае Станіслаў Владарчык. — Прывязуць дзесяць калод, хвіліна і ўсе раскуплены». «Цяпер тое ж самае дзеецца ў самаабслуговай краме, — заўважае Анатоль Яцкевіч, — але найбольш якасныя карты можна набыць праз інтэрнэт. Калісь ігралі па хатах, пераважна ў суседскай кампаніі, — працягвае ён. — Разам вячэралі, хтосьці бутэлечку прынёс». Станіслаў Владарчык не з’яўляецца карэнным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF