Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Кірмаш зубра ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

«Кірмаш зубра» — вялікае гайнаўскае мерапрыемства, у якім прымаюць удзел рукадзельнікі, мастакі, творцы і прадаўцы.

Кірмаш адбываецца ў гарадскім парку. Перад публікай прэзентуюцца ў галоўным беларускія калектывы з тэрыторыі Еўрарэгіёна «Белавежская пушча», які ахоплівае Гайнаўскі і частку Бельскага паветаў, а таксама Пружанскі, Камянецкі і Свіслацкі раёны.

— Спачатку мы вышуквалі народных творцаў і мастакоў, прапанавалі ім прыняць удзел у нашай імпрэзе. Зараз, калі ладзіцца восьмы выпуск «Кірмашу зубра», рукадзельнікі і гандляры самі просяць згоды на ўдзел у кірмашы. Канешне, мы запрашаем творцаў, прадстаўнікоў рэдкіх прафесій чарговы раз паказаць свае вырабы, але такіх выпадкаў мала. Сёлета мы атрымалі ажно больш за 70 заявак на ўдзел у «Кірмашы зубра» з магчымасцю продажу вырабаў, — сказаў Расціслаў Кунцэвіч, дырэктар Гайнаўскага дома культуры, суарганізатар мерапрыемства разам з бургамістрам Ежы Сіракам, які ўрачыста адкрыў кірмаш. — Многа людзей прыходзіць на нашае мерапрыемства, таксама па прычыне выступленняў народных калектываў і сучасных гуртоў.

«Кірмаш зубра» — цікавая прапанова прыемна правесці час на свежым паветры. Можна паслухаць музыку, паглядзець калектывы, купіць сувеніры, дэкаратыўныя вырабы да сваіх памяшканняў і традыцыйныя прадукты харчавання. Хаця ў нядзелю, 13 ліпеня, раніцай ішоў дождж і практычна да поўдня было пахмурнае надвор’е, з пачаткам мерапрыемства пачало свяціць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF