Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Шырокая дэбата аб Усходзе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта не здарылася са мной яшчэ за многія гады журналісцкай практыкі, каб хтосьці арганізоўваў прэс-канферэнцыю некалькі тыдняў да пачатку мерапрыемства, якое мае быць абвешчана на ёй. Гэта адбылося нядаўна, калі Войцех Кусьпік, старшыня Групы польскага таварыства падтрымкі прадпрымальніцтва (якая базуецца ў Катавіцах), падляшскі маршалак Яраслаў Дважанскі і прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі паведамілі аб маючымся адбыцца ў сталіцы Падляшша «Усходнім гаспадарчым кангрэсе — Партнёрства ў інтарэсах развіцця» аж 18-19 верасня. Хваліліся, што прыме ў ім удзел каля тысячы чалавек (прадстаўнікоў бізнесу, палітыкі, эксперты) з Польшчы і іншых еўрапейскіх краін (у тым ліку Беларусі), прычым пацвярджэння ўдзелу большасці з іх пакуль няма, як і самога канчатковага спісу ўдзельнікаў. Прэзідэнт Трускаляскі затое выразна заявіў, што ўдзел у мерапрыемстве абвешчаны (вусна) прэзідэнтам Браніславам Камароўскім.

Што гэта за кангрэс, з такім размахам і апярэджаннем аб’яўлены? Вось падчас каля трыццаці тэматычных сесій з больш чым ста дакладчыкамі мае быць гаворка аб магчымасці развіцця ўсходняй Польшчы і шырока разуметым супрацоўніцтве падляшскага рэгіёна, Польшчы і Заходняй Еўропы з Усходам, у прыватнасці, у кантэксце новай бюджэтнай перспектывы Еўрасаюза. Тэматыка кангрэса мае кранаць праблемы буйных інфраструктурных інвестыцый, праз перспектывы аднаўляльнай энергіі да дэталёвага аналізу рынкаў, у тым ліку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF