Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Як утаймаваць дэманаў

Міраслаў ГРЫКА

Ёсць нядобра, а на самой справе вельмі дрэнна. Усюды і ва ўсім. Хоць глядзеўшы навіны па тэлевізары маецца ўражанне, што, так, у свеце ненайлепш, але ў рэшце рэшт не так ужо і дрэнна. Вось, у адным з азіяцкіх заапаркаў нарадзілася панда. І зноў жа, нехта ў Польшчы пабіў рэкорд Гінеса па даўжыні кішкі запечанай бульбы. Таксама ва Украіне па-ранейшаму таўкуцца, толькі што невядома да канца, хто з кім. Хоць трупы кладуцца пакотам, але, як гаворыцца, дзе рубаюць дрэвы, там ляцяць трэскі. Пытанне, куды яны ляцяць, і каму на шкоду. У апошні час збілі пасажырскі самалёт. Выпадкова забіты амаль 300 чалавек, невінаватых у чым-небудзь. Нічога страшнага, калі вы памятаеце, колькі ахвяр паглынулі і да гэтага часу паглынаюць падзеі ў Дарфуры або ў Сірыі. Гэта ўжо не дзясяткі, а сотні тысяч забітых і пакрыўджаных людзей. Тым не менш, як і ў выпадку з Украінай, так дарфурскім і сірыйскім, усё і так кончыцца на палітычных разліках і істэрыцы СМІ. Потым свет запоўніць новы кантынгент смерці. Асаблівая логіка папушчальніцтва вайне не абяцае людзям мірнай будучыні. Тым больш, што інструменты вайны становяцца ўсё больш удасканаленымі і зусім апакаліптычнымі. Магчыма, прычынай тае логікі з’яўляецца ўласцівая чалавечаму роду прыродная ганарлівасць: «Я ведаю лепш, я маю рацыю»? Хоць мы вызначаем вайну як зло, гэта не толькі таму, што яна забівае нявінных людзей. Перш за ўсё таму, што гэта дэканструюе чалавечую псіхіку. Незалежна ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF