Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

А ў нас усё Макей

Віктар САЗОНАЎ

Знешняя палітыка гэта проста лагічны працяг унутранай. Гэтае выслоўе ведае хіба што кожны, хто хоць бокам цікавіцца палітычнай сітуацыяй у сябе ў краіне і ў свеце. Прыкладам, Захад. Многія аніяк не могуць уцяміць, чаму заходнія краіны ліберальнічаюць з дыктатурамі і ўвесь час шукаюць мажлівасці дамовіцца па-добраму нават з самымі адыёзнымі і абсалютна недамоўнымі палітычнымі апанентамі. Такімі, прыкладам, як паўночнакарэйскія кіраўнікі. Але ў гэтым няма нічога алагічнага, бо менавіта так яны паводзяць сябе ў сваіх краінах са сваімі грамадзянамі. Культ паліткарэктнасці і гуманізму стаў сістэмай мыслення і нормай паводзін не толькі ў сваёй айчыне, але ўвогуле ў кожным аспекце жыцця еўрапейскіх палітыкаў. І ці можна іх вінаваціць за чалавечнасць і дабрыню, калі Еўропа ўжо дзве тысячы гадоў выхоўваецца ў культуры, якая навучае любіць нават ворагаў сваіх?

Зразумела, што ўсялякую ідэю можна давесці да абсурду, што нярэдка здараецца. Стараючыся стаць гуманным, можна згубіць пачуццё абавязковасці справядлівага пакарання. Зразумела, што шукаць баланс паміж паліткарэктнасцю і неабходнасцю сказаць праўду патрэбна. Але не пра тое зараз размова, а толькі пра цесную сувязь знешняй і ўнутранай палітыкі. Ляжаць яны ў адной і той жа сферы мыслення адных і тых жа індывідаў, ад якіх залежыць прыняцце важных палітычных рашэнняў.

Калі ўзяць сённяшнюю Расію, то яшчэ з першай чачэнскай вайны можна было б прадказаць яе сённяшнюю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF