Ніва № 31 (3038), 3 жніўня 2014 г.

Пятнаццаты фэст „Сяброўская бяседа”

Міра ЛУКША

Запрашала ўся Польшча на „славянскі фэст” у Гарадок на Падляшшы. Сцэна ў Барыку жыве! Ледзь адгрымела гарачым рокам юбілейнае, дваццаць пятае, „Басовішча”, як праз тыдзень — 26 ліпеня — у пякельна гарачыя вечар і ноч тысячы гледачоў набрылі на ўрочышча пад Гарадком на таксама юбілейныя выступленні беларускіх калектываў — 60-гадовага „Расспяванага Гарадка”, 50-гадовых „Васілёчкаў”, і гасцей — 25-гадовай слонімскай „Грыматы”, 40-гадовага ловіцкага „Устроня” са Скернявіц. А на канцэрт, які пачаўся ў 16 гадзіну і працягваўся да трэціх пеўняў наступнага дня, прыбыло народу столькі, колькі, здаецца, раней ніколі не было ні на „Басовішчах”, ні на фолькавых імпрэзах. Мабыць, найбольш аматараў прыцягнуў вядомы і папулярны польска-ўкраінскі гурт „Энэй” з Ольштына, з братамі Пятром і Паўлам Саладухамі...

— На „Сяброўскую бяседу” ў апошнія гады запрашаем на адмысловы канцэрт вельмі вядомых спевакоў, — кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку, арганізатар мерапрыемства Юры Хмялеўскі. — Гэта ўжо пастаянны элемент нашага фэсту. У гэтай формуле „Сяброўская бяседа” пятнаццатая, але як бяседны фэст ва ўрочышчы Барык — недзе пяцідзясятая. Колішнія фэсты былі досыць сярмяжныя, а „Бяседа” цяпер — ужо фестываль. Думку запрашаць выдатныя, вядомыя гурты перанялі мы ад „Басовішча”, на якое запрашалі вядомы польскі рок-гурт. Мы запрашаем эстрадны. Запрасілі мы на славянскі фэст „Энэя”, там спяваюць музыкі ўкраінскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF