Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Без долі на канцы свету! (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Уцёкі ад сямейнага гняздзечка напаміналі буралом у пушчы. Перашкоды, быццам калоды, сыпаліся пад ногі. Услед за з’язджаючай з хутара сям’ёй сыпаліся горкія мацюкі і праклёны.

— Маці заелася, каб пасадзіць майго мужыка ў турму, — успамінае Лідзія. — Яна не ўмела дараваць знявагу. Гэта ж здарылася пад яе дахам. Пад яе наглядам. Яна галасіла пра крыўду сястры і адначасова намякала пра аліменты. Лідзія ведала, што ўсе грошы апынуцца ў кішэні маці. І што б не гаварыць, яна не хацела крыўдзіць дзяцей. У глыбі душы шкадавала мужа. Пойдзе чалавек у турму, азвярэе! Не, лепш пацярпець, забыцца пра гонар... Яшчэ больш ёй хацелася ратаваць сям’ю.

— Апрача дзяцей у мяне не было нікога на гэтым свеце, — кажа жанчына. — Усе цёткі, сваякі засталіся па другім баку граніцы. А бацька? Ён не прымаў удзелу ў разборках. Ніколі за ёй не заступіўся. Адно што ведаў: работа дык работа. Такі абыякавы, ніякі зрабіўся. Ці можа згубіў адвагу, тады, калі за немца над сваёй магілай выстойваў?

* * *

Лідзія сама кожны дзень дакарала сябе за недахоп рашучасці і адвагі, за пакорлівасць. Чаму ў маладыя гады ёй не хацелася пазмагацца за сябе? Каб хоць закончыла якую школу...

У Гайнаўцы пайшла працаваць у тартак. Спачатку, пакуль не перавялі на галю, працавала грузчыкам на пляцы, пад дажджом і марозам. У адзін хмурны дзень пакаўзнулася, паляцела на рэйкі. У выніку лопнуў пазваночнік. Аперацыю рабілі ажно ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF