Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Яносік

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Всей водки не перепьёшь, всех статей не перечтёшь — гэта, бадай, найбольш папулярная руская пагаворка, хаця не ручаюся за маю яе беспамылковасць. Бо ж сапраўды, сённяшняя інфамацыйная навала такая, што немагчыма заўважыць усе яе кропелькі. Таму вялікая падзяка тым усім, хто падае спасылкі на найбольш вартасныя інфармацыйныя крупінкі.

Прызнаюся, што я, жывучы ў нашым тутэйшым раю, растучым не так даўно ў сілу, стаў жыць так дастатней, што моцна ад таго афіцыйнага дастатку разгультаіўся і разбэсціўся, дасцягнуў такой фальклорнай нірваны.

Шчаслівенька, часам у маім чытальніцкім гультайстве ўдаецца ўсё ж такі прачытаць спасылку ў цікавы свет пісьменніцтва. А ў свет пісьменніцтва заглянуць можна толькі цераз свет чытальніцтва, найгультайней менавіта цераз спасылку. І вось такая спасылка з’явілася ў нашай „Ніве”, дзе, у спасылцы, спадар Ваўранюк спакушае грэшную цікавасць чытача пазнаёміцца з адным з твораў Васіля Петручука.

Васіля Петручука — веру — прадстаўляць чытачам няма патрэбы. Гэта наш хрэстаматыйны пісьменнік. Гэта душа нашага тутэйшага народа. Яго тэксты — здаецца — напісаны маёй рукой ад маёй душы. Аляксандр Блок быў пісаў калісь: Писательская судьба — трудная, жуткая, коварная судьба. Последнее и единственно верное оправдание для писателя — голос публики, неподкупное мнение читателя. Это как бы легкое дуновение души народной — коллективной души.

Што лёс Васіля Петручука трудны, жудасны і каварны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF