Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Заходні край Падляшша

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здарылася мне прачытаць у старых дакументах драгічынскага суда пра нейкі закалот вакол царквы ў Косаве, які здарыўся ў 1638 годзе. Паколькі яго тэкст напісаны лацінска-польскім мішмашам, я не надта ўпэўнены, ці ўдалося мне ўласціва зразумець апісаны там ход падзей, але ўсё ж такі: нейкі падвыпіўшы ў тамашняй карчме дваццаціасабовы народ падаўся ў царкву, накінуўся на прысутных там вучняў, якіх загнаў на верх царквы і трымаў іх там каля чатырох гадзін...

Мяркую, што пад драгічынскі суд таго часу падлягаў царкоўны Косаў-Рускі, ад якога зараз асталася па сутнасці толькі тапаграфічная назва. Астаўся затое Косаў-Ляцкі, зараз горад, падацца ў які карцілі мяне дарожныя паказальнікі ў Цэранаве і Стэрдыні, што па ломжынска-сядлецкай шашы. І вось згадка пра Косаў у артыкуле Ганны Кандрацюк, датычная карціны Эль Грэка, падштурхнула мяне падацца туды, на самы захад гістарычнага Падляшша.

Косаў-Ляцкі знаходзіцца ў пятнаццаці кіламетрах ад чыгуначнай станцыі Малкіня; гэта сама раз адрэзак для памяркоўнага шпацыру. Шпацыру па шашы з Малкіні ў напрамку Сакалова-Падляшскага і Седльцаў. Ад Малкіні ідзе новая шаша цераз новы мост на Бугу, з якога ў воддалі відаць і чыгуначны мост, па якім курсіруюць беластоцка-варшаўскія цягнікі. Раней і паблізу быў іншы чыгуначны мост, па якім ездзілі цягнікі з Малкіні ў напрамку Седльцаў, але яго ўжо няма, так як няма ўжо і тае чыгуначнае лініі, яна ўжо зусім знесена, а на некаторых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF