Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

«Олень по бору ходіт» — дзясяты раз

Аляксей МАРОЗ

Здаецца нядаўна Дарафей Фіёнік і яго супрацоўнікі з Музея малой айчыны ў Студзіводах пачалі арганізаваць абрадавыя Падляшска-Палескія жніўныя сустрэчы «Олень по бору ходіт». Апрача працы з сярпамі і касой на полі ды спявання жніўных песень, арганізатары гэтага фальклорнага мерапрыемства рашыліся паказваць жніўныя традыцыі, танцы і паляванне на аленя. Сталі трубіць на паляўнічым рагу і заклікаць на паляванне, у адпаведнасці са словамі жніўнай песні «Олень по бору ходіт».

У мінулым палявалі нашыя продкі, каб раздабыць мяса для тых, што цяжка працавалі падчас жніва. На полі Дарафея Фіёніка і на іншых участках, дзе адзначаліся жніўныя сустрэчы, выносілі на поле пакрывала, на якім была выткана выява аленя, што было сімвалам упаляванай лясной звярыны. Зажынкі ў мінулым часта адбываліся напярэдадні святкавання ў гонар апосталаў Пятра і Паўла і згодна гэтай традыцыі ў гэтым годзе зажыналася жыта на полі ў Студзіводах. Адбылося гэта 11 ліпеня, перад усяночнай багаслужбай. Іншыя жніўныя сустрэчы праходзілі 12 і 13 ліпеня ў Сабятыне і Рагачах Мілейчыцкай гміны, а 27 ліпеня прэзентацыя фільма «Сейбіт» і жніўны канцэрт маюць адбыцца ў Паўлавічах Мельніцкай гміны, ужо ў рамках дажынак. Падляшска-Палескія жніўныя сустрэчы «Олень по бору ходіт» былі сёлета юбілейнымі — адбыліся дзясяты раз, што стала добрай нагодай, каб прыпомніць іх мэту.

— Падчас жніўных сустрэч паказваем сабраным цяжкую працу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF