Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Дарога з яўрэйскіх надмагілляў

Уля ШУБЗДА

Каб не планы перабудовы дарогі з Трасцянкі ў Маева, ніхто не даведаўся б, што фрагмент шашы на гэтым жа адрэзку быў зроблены з яўрэйскіх надмагілляў. Улады гміны і Падляшская ўправа ваяводскіх дарог маюць вырашыць, што зрабіць са старымі жыдоўскімі мацэвамі.

Дарогу з Трасцянкі ў Маева перасякае шаша Янаў — Саколка. На гэтым скрыжаванні заўсёды было многа дарожных аварый, таму жыхары вёскі ўцешыліся, калі было прынята рашэнне, што ў гэтым жа месцы паўстане кругавая развязка. Аднак пры межаванні адзін з жыхароў Трасцянкі звярнуў геадэзісту ўвагу, што якраз у канале пад дарогай відаць надпісы на старажытнаяўрэйскай мове.

— Я помню, маючы восем гадоў, што тут рабілі дарогу, — кажа спадар Віталь з Трасцянкі. — Таксама памятаю, колькі мацэваў прывезлі, каб яе зрабіць. Ніколі аб гэтым не гаварылася ў вёсцы, але цяпер я ўжо не вытрымаў.

Да сёння добра відаць надпісы на старажытнаяўрэйскай мове на ствале канала. Жыхары недаверліва прыглядаюцца надпісам — не ведалі, што столькі гадоў хадзілі па яўрэйскіх надмагіллях.

— Я ніколі не заглядаў у гэты канал, не ведаў, што зрабілі кавалак дарогі з гэтых пліт, — кажа адзін з жыхароў Трасцянкі.

Людзі з Трасцянкі быццам з недаверам прыходзяць у тое месца і заглядаюць у канал, доўгі на некалькі метраў, каб упэўніцца, што прычына затрымання будовы так патрэбнага кругавога скрыжавання сапраўды сур’ёзная.

— У нашай вёсцы ніколі яўрэяў не было. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF