Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Булат адчыняе дзверы

Іаанны ЧАБАН

Новая, выгодная зала толькі што адноўленага сакольскага кінатэатра „Сокал” была бітком набітая народам. Прычына — І Міжнародны фестываль бардаўскіх песень імя Булата Акуджавы.

„Чула я гэтыя песні, іх заўсёды слухала мая маці, — прызнаецца трыццацігадовая Наталля з Саколкі. — Як жа ж іх не разумець, я ж праваслаўная. Акуджава рашуча лепш гучыць па-руску, чым па-польску, таму я тут. Людзей сабралася шмат, бо і руская мова ў Саколцы яшчэ жывая, асабліва ў праваслаўным асяроддзі”, — мяркуе Наталля,

Шасцідзесяцігадовы Януш — сапраўдны фанат жанру. У ягонай хатняй фанатэцы восем аналагавых кружэлак Акуджавы. „Калісь слухаў, потым грамафон сапсаваўся. Цяпер я ў працэсе закупкі новага грамафона, — кажа. — Гэтых кружэлак слухала яшчэ мая маці, я імі жыў”.

Марыля, якой за пяцьдзесят, прыйшла ў кінатэатр з кветкамі. „Песні Акуджавы гэта маё юнацтва, — прамаўляе дрыготкім ад хвалявання голасам. — Што яшчэ можна было спяваць у час веснавых і летніх рэйдаў?” — ставіць рытарычнае пытанне.

Сакольскіх аматараў песень Булата Акуджавы пажадалі прывітаць, між іншым, прыбылыя з Масквы Галіна Дубасава — прадстаўніца Сусветнага фонду Булата Акуджавы, Ніна Таціева — з Музея Булата Акуджавы і Аляксандр Цыркель — дырэктар Маскоўскага фестывалю Булата Акуджавы. Сабраныя выслухалі песень на некалькіх мовах у выкананні бардаў з Польшчы, Арменіі, Расіі і Украіны. Стэла Зубкава прыехала з Луганска, а Ігар Жук — са Львова. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF