Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Час для нашага — для харошага

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Брэнд «Xoroshe» Магдаліны Петрук мае шанц заваяваць не толькі Беласток і Падляшша, але і ўсю Польшчу, і, верагодна, выйсці за яе межы. Ідэя на першы погляд простая: выкарыстаць традыцыйны дызайн Падляшша (беларускі, мясцовы), а ў больш шырокім плане польска-беларускага пагранічча ў модзе, асабліва ў штодзённай. Прафесійна выкананы, некалькіхвілінны кліп з удзелам непрафесійных мадэляў, якія прадстаўляюць уборы кампаніі «Xoroshe» ўжо заваяваў інтэрнэт, беручы пад увагу рэйтынг гледачоў. Неўзабаве запускаецца інтэрнэт-крама www.xoroshe.pl. Пакуль што інтэрнэтная, але неўзабаве таксама ў Беластоку, будзе стацыянарная. У канчатковым рахунку, з адгалінаваннем таксама ў сталіцы.

Магдаліна Петрук — дачка вядомага графіка Уладзіслава Петрука, аўтара альбома «Архітэктура і прырода Падляшскага ваяводства». У апошні час стала сакратаром рэдакцыі штомесячніка «Czasopis». Скончыла паланістыку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Штудзіравала некалькі гадоў этнаграфію ў гэтай вучэльні, але кінула, таму што — як яна кажа сёння — гэтая спецыяльнасць аказалася занадта статычнай. Звязаная з Музеем малой айчыны ў Студзіводах Дарафея Фіёніка і тутэйшымі дзеяннямі, ажыўляючымі беларускую культуру і мясцовыя традыцыі: абычаі, абрады, звычаі, мову...

— Этнаграфія ва ўніверсітэце гэта не было тое, што мне падыходзіла. Цяжка было мне пераканацца, каб ездзіць у Новы Тарг, рабіць там даследаванні або навуковую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF