Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Сёмая Актава

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У сёмы раз у Беластоку і ў больш за дваццаць мясцовасцях рэгіёна доўжыцца Міжнародны фестываль музыкі, мастацтва і фальклору «Падляшская актава культур». Як бачна, у гэтым годзе крыху больш сціплая, але, як і кожны год, прыцягваючая натоўпы, асабліва на плошчу перад беластоцкай ратушай. Гэтая падзея — «дзіцё» Анджэя Дырдала, шматгадовага дырэктара Ваяводскага асяродка анімацыі культуры (ВААК). Гэта ён быў, ёсць і мае быць — як сказаў у час папярэджваючай сёлетні фестываль прэс-канферэнцыі — на працягу не менш трох гадоў (да юбілейнага выпуску) яго дырэктарам. Ён з’яўляецца ініцыятарам праекта, нязменным аўтарам яго сцэнарыя і старшынёй Мастацкай рады, на чале якой дагэтуль стаяў этнограф і культурны аніматар Зыгмунт Цясельскі.

— Гэты выпуск, вядома, не горшы, чым папярэднія. Аб узроўні я спакойны, фінансавыя рэсурсы, аднак, не дазваляюць нам запусціць вялікай гарматы. Мы спадзяемся, што горад Беласток таксама нас, нарэшце, дафінансуе.

З-за адсутнасці дастатковай колькасці грошай, не ўсе выканаўцы, што былі адабраны Мастацкай радай, былі запрошаны. Так было і са знакамітым ансамблем тамбурыстаў з Кіева. У агульнай складанасці, на Актаву было выдзелена 600 тыс. зл. з бюджэту Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, якому ВААК падлягае, ды Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

Цяперашні дырэктар ВААК, а раней намеснік Анджэя Дырдала — Цэзары Мелька да інаўгурацыі мерапрыемства сказаў: «Гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF