Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Жудасная прыватызацыя

Міраслаў ГРЫКА

У Беларусі будуць зноў прыватызаваць. Калгасы. Некалькі гадоў таму ўжо прыватызавалі — адзін! Ён займаў 2500 гектараў урадлівай глебы на мяжы Мінскай і Брэсцкай абласцей. Дзяржава не мела да яго ніякага дачынення. А гэта так быццам бы вырвалі вялікую дзірку ў ёй. Адтуліну, аднак, пасля некалькіх гадоў павучыных намаганняў абласных бюракратаў, удалося залатаць. Калгас быў нацыяналізаваны. Незлічонае мноства калгасных і саўгасных дырэктараў, тысячы кіраўнікоў, брыгадзіраў і неадлучнага ад дзяржаўных прадпрыемстваў планктону нахлебнікаў уздыхнулі з палёгкай. Дзяржаву перастаў чавіць рак злоснай прыватызацыі. Дзяржаве вярнулася здароўе. Яго грамадзяне (дырэктары, кіраўнікі, брыгадзіры і паразітны планктон) зноў змаглі атрымліваць асалоду ад жыцця. Вярнулася бестурботнасць кіравання ў адпаведнасці з рэкамендацыямі абласных бюракратаў, спадзяванне на датацыі і ўпэўненасць, што ў час узмацнення палявых работ заўсёды можна разлічваць на кантынгент дарэмных рабочых: чыноўнікаў, студэнтаў і школьнай дзетвары. Таму што дзяржава хворая, калі прыватызуе сваю ўласнасць, выкідвае на брук адданых ёй дырэктараў і кіраўнікоў, дэкласуе іхніх годных жанок, разбурае дасягненні некалькіх пакаленняў кар’ерыстаў. Але рак, як той рак, не здаецца. Гэта няпроста, каб выкараніць яго з арганізма. Ну і вось, калі ласка, зноў будуць прыватызаваць! Так, па меншай меры, вынікае з нядаўняй прамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF