Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

Ахвяравала за ўсіх нас

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У мяне была адна абсалютная рэальная мара жыцця — паехаць у Маскву, дзе я ніколі не быў. Цяпер яна не збудзецца ніколі, таму што сама Масква мяне зусім не цікавіла і не цікавіць. Мне хацелася паехаць у вечную сталіцу зла і дзікунства толькі для таго, каб сустрэцца з адным чалавекам, а менавіта жанчынай, з якой ніколі не быў знаёмы асабіста, але якая была вельмі блізкай. Сустрэцца, каб задаць тыя пытанні, якія, як мне здавалася, ніхто яшчэ ніколі ёй не задаваў, хоць яна раздала безліч інтэрв’ю і каментарыяў шматлікім журналістам, каб атрымаць на гэтыя пытанні вычарпальныя адказы. Мара не збудзецца, таму што Валерыі Навадворскай больш няма на гэтым свеце. У пэўным сэнсе — гэта як страціць родную цётку, якую ты любіў яшчэ з дзяцінства і часта ўспамінаў яе словы. Перакананы, што многія ўспрынялі вестку пра смерць Валерыі Ільінічны менавіта так — праз асабістае перажыванне і душэўны боль.

Валерыя Навадворская нарадзілася ў беларускіх Баранавічах, пэўны час жыла там у бабулі, вырасла ўжо ў Маскве. Ужо з юнацтва стала дысідэнткай, распаўсюджвала антысавецкія ўлёткі, выступіла супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, за што была арыштавана і прымусова змешчана ў псіхіятрычную лякарню-турму. Выйшла адтуль пасівеўшай ужо ў 22 гады, але не скарылася. Працягвала змаганне ва ўсіх магчымых формах, доўга пераследавалася. Лічыла сябе патрыёткай Расіі, імкнулася да стварэння еўрапейскай Расіі, верыла ў свой ідэал (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF