Ніва № 30 (3037), 27 ліпеня 2014 г.

АБ-БАСовішча!

Мікола ВАЎРАНЮК

„Z cełaj adkaznaściu swaich slou, a baczył na Festiwal Basowiszcza Funpage mnoho.......kancert AB, BA arkiestr był najlepszym u cełaj historyji basau......amin.” — заявіў Хрыстафор Сяськевіч у сацыяльнай сетцы.

І да часу, калі я капіяваў гэты запіс, не было ніводнага адмоўнага каментарыя. Аж хочацца дадаць тут смайліка ці лайка.

— Пра нешта такое я марыў з таго часу, калі пабачыў на сцэне з дзецьмі гурт „Gorillaz”, — кажа Юрка Асеннік. — Музыкі, якія не паказваліся публічна, і раптам прылюдна з малышамі далі такі канцэрт!

Так нараджаюцца ідэі. Пасля застаецца толькі знайсці нагоду і людзей для іх ажыццяўлення. Не магло быць лепшай нагоды за 25-годдзе „Басовішча”. Ды лепшых выканаўцаў за беластоцкіх вучняў, што вырастаюць пад крыламі Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА, то-бок тых асоб, якія стаялі ля вытокаў „Басовішча”. Вось кароткі генезіс праекта „25 АБ-БА Аркестр”. Калі б пісаць больш падрабязна, то: праца, праца, праца!

— Акцыі з удзелам дзяцей заўсёды нясуць з сабой элемент няпэўнасці, нават шаленства, — кажа Лявон Вольскі, артыстычны апякун праекта, — а паколькі я па сваёй натуры крыху авантурыст, дык мне задума адразу спадабалася. Хаця я, як не дзіўна гэта прагучыць з вуснаў беларускага музыкі, на недахоп працы не наракаю, адразу пагадзіўся прыняць у ёй удзел.

Спадабалася і міхалоўска-гарадоцкім рок-музыкам з гурта „Dead Insemination” пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF