Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Без долі на канцы свету! (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

У народзе часта паўтараюць: не бядуй — бяда сама прыйдзе! Пушчанскія людзі апошнія, каб наракаць на лёс, нават калі ён абрыдлы як горкая радыска. Лідзія Назарук свае жыццёвыя паразы зводзіць да адной рэфлексіі:

— Ніколі я не ўмела абараніць сябе, баялася, каб у жыцці не астацца адзінокай з бядой...

Пачатак яе свядомага жыцця выпаў пад знакам адчужанасці. Пасля вайны бацькі зноў рашылі з’ехаць з будынкамі на хутар. Тут былі лугі і пяць гектараў поля.

Новая граніца здавалася часовай з’явай. Ніхто не ведаў, у якой краіне выпадзе ім жыць праз год-два. Каб вярнуць да жыцця запушчаны хутар, сям’я працавала ад рання да ночы. Але не праца была самай вялікай траўмай для Лідзіі, якая ўваходзіла ў дарастанне.

* * *

Па новым баку граніцы свет здаваўся чужым і непрыветным. Усе сяброўкі і сваякі асталіся за мяжой, у Беларусі. У Вэрсток, дзе назначылі ім новую царкву і парафію, трэба было ісці пяць кіламетраў праз лес.

— Да вайны мы не хадзілі ў гэты бок, — кажа мая гераіня. — Добры і прыязны свет астаўся там, дзе бестурботнае дзяцінства, у вёсцы Бобенцы і Амелянцы. Найгорш, калі аднагодкі смяяліся з яе мовы. У суседняй Старыне замест кінь гаварылі куонь, замест слова тількі казалі тулько... А ўжо найбольш дражніліся з кіта і кішкі, якіх чамусці тут клікалі котом і куошкой. Сустрэча з аднагодкамі няраз канчалася сваркай або і бойкай. У Лідзіі не было старэйшага брата, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF