Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Ініцыятыўны пенсіянер

Уладзімір СІДАРУК

Са Здзіславам Закшэўскім пазнаёміліся мы ў дзевяностых гадах, калі разам падарожнічалі ў Беларусь са Здзіськам і ягоным сынам Лешкам. Наведвалі мы суродзічаў на Пагранічнай, у Вярховічах і Камянцы, ездзілі за пакупкамі ў Высокае і Брэст. Зараз Лешак Закшэўскі перасяліўся ў Вялікабрытанію і там працуе. Мы з сеніёрам Закшэўскім засталіся „дамашамі”, папаўняем круг членаў Польскага саюза пенсіянераў і інвалідаў. Карыстаючыся нагодай сабраўся я да прыяцеля з візітам...

Наведаў я сябру ў дамашнім ачагу ў Чаромсе-Станцыі па вуліцы Ставіскай, 4. Шыкарная жалезная агароджа, задбаны, поўны кветак, агародчык з прыстрыжанымі туямі сведчаць аб дбайнасці і кемлівасці гаспадарскай рукі. «Які пан, такі крам», — гавораць у народзе. І гэта праўда. Пенсіянерам Закшэўскі лічыцца больш дзесяці гадоў. Першапачаткова быў пенсіянерам па інваліднасці, ад мінулага года — па стажы працы і ўзросце. Ягоны прафесійны стаж працы каля 35 год, у тым ліку амаль 30 гадоў — на чыгунцы. Па прафесіі ён слесар-механік. Прафесійную адукацыю здабываў у Ласіцах. Пасля арміі паступіў на чыгунку. У Чаромсе ажаніўся і пасяліўся на пастаяннае жыхарства. Цікавая гэта асоба, поўная ініцыятыўнасці і кемлівасці. Сам усё зробіць, чалавеку ў бядзе дапаможа. Так было, напрыклад, калі затраціў я ключы ад кватэры. Патэлефанаваў я Закшэўскаму:

— Прыязджай, дружа, выручай. У хату не ўвайду. Дзверы прыйдзецца ламаць...

— Ды, што вы, пан Сідарук, з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF