Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Некраполія нашых гарадоў і мястэчак

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У час маёй вучобы дзясяткі гадоў таму, у перыяд г.зв. камуны, наш тутэйшы свет быў іерархічна ўпарадкаваны дамінантнай тады прапагандай; кожны рэальны ці віртуальны суб’ект меў сваё вызначанае месца ў тадышнім сусветным павуцінні. Была, м.інш., і іерархія гітлераўскіх канцлагераў: Асвенцім, Майданак, Трэблінка. Першы з іх і надалей астаецца галоўным суб’ектам у сваёй катэгорыі — час ад часу пра яго шумна і з за розных падзей, якія здараюцца там і ў сучасны час; час ад часу згадваецца і пра распаложаны ў цяперашніх межах Любліна Майданак. А пра Трэблінку быццам ціха...

Трэблінка ж, з ліку трох названых лагераў смерці, распаложана найбліжэй Беласточчыны: яна ў сарака кіламетрах за Цеханоўцам і ў сямі кіламетрах за чыгуначнай станцыяй Малкіня, што ў палове лініі між Беластокам і Варшавай.

Такая тапаграфія Трэблінкі мабыць і стала асноўным фактарам у вызначэнні мясцовасці асаблівай ролі ў ходзе галакосту. Тут менавіта, у сямі кіламетрах ад магістральнай варшаўска-беластоцкай чыгункі, у зацішным месцы пасярэдзіне агульнай тэрыторыі ўстаноўленых гітлераўцамі Генеральнага губернатарства і Беластоцкай акругі, вызначылі яны месца пад лагер смерці — месца ліквідацыі яўрэйскага насельніцтва гэтых дзвюх тэрытарыяльных адзінак. Чыгуначны прыпынак Трэблінка быў зараз за Малкіняй на лініі ў напрамку Седльцаў. Месца цяпер у Косаўскай гміне, на акраіне гістарычнага Падляшша.

Лагер смерці ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF