Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Пяты раз «Пазнаем Беларусь»

Міра ЛУКША

— Напэўна, трэба заахвоціць вучня да ўдзелу ў конкурсах, такім таксама, — сказала Ніна Абрамюк з Комплексу школ у Нарве. Бо вынік шмат у чым залежаў ад настаўнікаў, перш за ўсё беларускай мовы, якія задбалі аб удзел сваіх вучняў у агульнапольскім конкурсе „Пазнай Беларусь”. А гэта былі настаўнікі з Гайнаўкі, Бельска, Беластока. І поспех вучняў гэта таксама іх поспех.

Што тут убачым: беларускія кветкі, краіну пад белым бусліным крылом, архітэктурныя помнікі, храмы, хаты... І рэспубліканскія беларускія, і тутэйшыя знакі таго, што ёсць радзімай. Паказанае рознымі мастацкімі тэхнікамі. Бачанае вачыма маладога чалавека.

17 чэрвеня ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства адбылося падвядзенне і завяршэнне агульнапольскага конкурсу «Пазнай Беларусь». У конкурсе прынялі ўдзел амаль 300 асоб — ад дашкольнікаў да ліцэістаў.

Конкурс «Пазнай Беларусь» з’яўляецца адзіным падобнага кшталту мерапрыемствам у практыцы дзейнасці замежных устаноў Беларусі і накіраваны на зацікаўленне гісторыяй і культурай, сучасным жыццём Беларусі шырокіх колаў польскіх дзяцей і моладзі. Конкурс гэты быў аб’яўлены Культурны цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў першы раз на пачатку 2009 года для моладзі, пражываючай у Польшчы, зацікаўленай гісторыяй і культурай Беларусі, яе сучасным жыццём, актыўных творчых асоб. Мэтай конкурсу з’яўляецца папулярызацыя сярод маладога пакалення (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF