Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Так было, так ёсць

Іаанна ЧАБАН

— Гэта, любашанька, турысты натварылі. Жулікі пайшлі і папісалі, — тлумачыць апошнія, хуліганскія выбрыкі на крушынянскай мячэці і мізары васьмідзесяціпяцігадовы Сяргей Макаль. — Татараў ніколі не было тут шмат. Мы заўсёды сябравалі з татарскай сям’ёй Ледзінскіх. Увогуле ўсе тут згодна жылі.

— Як ніхто да татараў не чапляўся, то і яны добры былі, — ні то ўсур’ёз, ні то жартам падсумоўвае міжканфесійныя суадносіны мой суразмоўца. — Як бы не было, кожны сваю веру шанаваў. Татары маюць сваю мячэць, праваслаўныя — царкву. Касцёла няма. Хацелі польскія пераняць драўляны будынак крушынянскай школы (спадар Сяргей уласнаручна яе будаваў — заўвага аўтаркі). Ужо нават ксёндз пачаў імшу там адпраўляць, але чамусьці ўсё распалася.

Спадар Макаль успамінае сваё ранняе дзяцінства. Шматлюдная вёска, святочныя забавы. Любілі тут танцаваць. Ладзілі іх асобна. У адну нядзелю праваслаўныя, праз тыдзень — католікі, у трэцюю нядзелю — татары. Хто танцаваў, а хто карыстаўся нагодай, каб пад уплывам алкаголю ўладзіць свае асабістыя разлікі. Усяляк бывала. Татары па прычыне сваёй малалікасці баяліся, не ставіліся што то яны.

— А хто ведае, мо і не ўпіваліся, ім жа веравызнанне не дазваляе. А астатнія як глытнуць, так зараз ідуць татараў рэзаць, саліць, палякаў рэзаць, саліць, кацапаў рэзаць, саліць, — успамінае са спакоем мой суразмоўца. — Помню, аднойчы зімою, пасля такой забавы па снегу пойдзеш, а там крыві поўна. Рэзалі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF