Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

„Купальночка” пад дажджом

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Купальская традыцыя вельмі старажытная. Як каляндарнае азначэнне часу ўпамінаецца купальскае свята ў старажытнабеларускіх граматах ХІV-XV стст. Купалле — адно з найстаражытнейшых і любімых у народзе святаў. Гэта свята вяршыні лета, росквіту прыроды, выяўлення яе магутных сіл, а таксама ў гонар сонца, якое ў гэты час дасягае свайго апагею.

За дзень або два да Купалля моладзь дамаўлялася, што браць з сабою. Дзяўчаты і маладзіцы звычайна неслі закуску, хлопцы — пітво, а ўсё на хвалі мелодыі купальскай песні, якая заклікала ўсіх ісці на гулянне. Вечарам распальвалі вогнішча, рассаджваліся навокал і наладжвалі баляванне ў гонар Купалінкі. Спявалі купальскія песні, весяліліся, танцавалі. Ладзілі вакол агню карагод і выбіралі Купалінку, прыгажуню, якая ўмее кахаць і шумна святкаваць, галасістую пявунню ды гарэзлівую танцорку. Ёй надзявалі вянок на галаву, адзначаючы гэтым лепшую дзяўчыну.

Паводле павер’яў купальскі агонь меў чароўную сілу. Калі на ім дзяўчына спальвала волас каханага, той адказваў ёй узаемнасцю. Апоўначы самыя адважныя ішлі шукаць таямнічую папараць-кветку, пры тым марылі пра самае запаветнае.

У суботу, 12 ліпеня гэтага года, Гмінны асяродак культуры ў Нараўцы (Гайнаўскі павет) ладзіў традыцыйнае летняе святкаванне купальскай ночы. Яно пачалося а гадзіне 19.30. Жыхары Нараўшчыны мелі магчымасць паглядзець мастацкія калектывы з Беларусі, „Верасы” з Монькаў, „Прымакоў” з Міхалова, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF