Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Гісторыя Гайнаўкі і наваколля, якой сведкам быў драўляны крыж

Аляксей МАРОЗ

З улікам на мясцовае праваслаўе ў чэрвені ў Гайнаўскім доме культуры адбылася прэзентацыя гісторыі Гайнаўкі і яе наваколля. Спатканне арганізаванае было гайнаўскім аддзяленнем Брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія. У гэтым годзе мінае 100 гадоў з часу, як на акраіне палёў вёскі Дубіны быў пастаўлены вялікі драўляны крыж, побач якога затрымліваліся і маліліся, між іншым, жыхары Арэшкава, калі везлі пакойнікаў на могілкі Дубінскага праваслаўнага прыхода.

У міжваенны перыяд каля гэтага крыжа маліліся таксама праваслаўныя жыхары Гайнаўкі, якія тады належалі да Дубінскага прыхода. Зараз гэты крыж знаходзіцца ў Гайнаўцы, па вуліцы Тамары Саланевіч. Паявілася ідэя, каб грунтоўна забяспечыць крыж, які на працягу ста гадоў быў сведкам гісторыі Гайнаўкі і яе наваколля. Інфармацыю пра крыж і яго гісторыю сабраў протаіерэй Яўгеній Падгаецкі са Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы, які нарадзіўся, узрастаў і надалей жыве ў вёсцы Дубіны. Падчас спаткання ў Гайнаўскім доме культуры расказаў ён пра гісторыю вёскі Дубіны і Гайнаўкі, якая ў асноўным паўстала на тэрыторыі Дубінскага прыхода, і пра гісторыю крыжа. Дырэктар Публічнай гарадской бібліятэкі ў Гайнаўцы Ала Грыц у час сустрэчы расказала пра колішняе жыццё на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Звярнула ўвагу на заснаванне падчас Другой сусветнай вайны і дзейнасць Мікалаеўскага, пасля змененага на Свята-Троіцкі, праваслаўнага прыхода ў Гайнаўцы, з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF