Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Афёра з рэкламным шчытом

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Я чытаў, і не верыў сваім вачам. На лініі Гарадок-Міхалова ўскіпеў скандал. Зусім як ваеннае становішча. Моцныя словы блізкія шпіёнскаму раману. І ўсё праз банэрную рэкламу валадара Міхалоўскай гміны на гарадоцкім будынку, а ў прынцыпе праз выдачу дазволу, які, верагодна, можа быць доказам нелаяльнасці таго, хто дазваляў, калі б не яго хуткі рэфлекс. На сайце Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку з’явілася заява яго дырэктара Юрыя Хмялеўскага, а пачынаецца яна як паведамленне паліцыі:

«26 чэрвеня позна ўвечары, нанятае Гарадской управай у Міхалове рэкламнае агенцтва з Беластока павесіла на сцяне Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку рэкламу ў вялікім фармаце, з выявай валадара нашых суседзяў. Бургамістр Марк Назарка заклікаў жыхароў Гарадка да таго, каб... перасяліліся ў Міхалова. Рэкламу падвесілі хітрыкам. Хоць агенцтва арандуе паверхню, але пад рэкламы зусім іншага характару. Ламаючы дамоўленасці і палажэнні пагаднення, рэкламны шчыт з Міхалова быў павешаны пасля гадзін працы ГЦК, не паказваючы яго, і не інфармуючы аб гэтым дырэктара ані яго персаналу. Больш за тое, нанятае агенцтва прыступіла мантаваць устаноўку без папярэдняй аплаты належных сум на рахунак ГЦК, што было адной з асноўных умоў запісаных у дамове. Павешаная ў спешцы рэклама на заўтрашні дзень была хутка знятая, неадкладна адмовіліся ад кантракта з агенцтвам і зрабілі адпаведныя прававыя меры. У Гарадку няма ніякіх сумневаў, што гэта было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF