Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Само па сабе

Віктар САЗОНАЎ

Беларускі менталітэт унікальны. Ні ў каго больш няма такога. І гэтая ўнікальнасць адлюстроўваецца нават у мове. Прыкладам, слова „нарабілася”. „Ой жа ж і нарабілася!” — кажа чалавечак. Нібыта не ён нарабіў, і ніхто не нарабіў. А ўзяло, і само нарабілася. І вось чакае наш чалавечак, калі ўжо прыйдзе час, калі нешта добрае само зробіцца. Што гэта? Невывучаны варыянт фаталізму, ці страх сваім удзелам зрабіць яшчэ горш, чым ёсць?

Зусім нядаўна бавіўся я ў адной кампаніі. Гасцей было багата і ўсе людзі розныя. І навукоўцы, і рабочыя, і прадпрымальнікі ды проста працавітыя і руплівыя людзі, якія на пытанне: „Чым займаешся”, сціпла адказваюць: „Працую на сябе”.

Што абазначае „працую на сябе”, у Беларусі ведае кожны. Дыяпазон прафесій у гэтай эканамічнай галіне даволі шырокі. Гэта і будаўнікі, і перагоншчыкі аўтамабіляў, і ўсе іншыя, хто не хоча ў сваіх працоўных стасунках звязвацца са сваёй жа дзяржавай. І калі-некалі, гадоў дваццаць таму, у гэтую катэгорыю ішлі тыя, хто не хацеў дзяліцца з дзяржавай прыбыткам, то зараз гэта пераважна людзі, якія хацелі б працаваць легальна, але маюць негатыўны досвед стасункаў са структурамі роднай краіны. Таму і спадзяюцца выключна на таго, на каго вырашылі працаваць — на сябе.

— Наш чалавек ужо моцна стаміўся змагацца з ветракамі, — зрабіў выснову адзін з прысутных. — Ён ужо нічога не хоча. Ні звышпрыбыткаў, ні неверагодных вышынь. Ён хоча толькі спакойна працаваць, зарабляць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF