Ніва № 29 (3036), 20 ліпеня 2014 г.

Алесь Бяляцкі ў Варшаве

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У своеасаблівы юбілей 20-годдзя прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі — 10 ліпеня ў Варшаве гасціў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, прысуджаны да 4,5 года папраўчай калоніі строгага рэжыму, выпушчаны адтуль у чэрвені, пасля 1050 дзён палону. Ён сустрэўся, між іншым, з прадстаўнікамі польскіх няўрадавых арганізацый, Яцкам Міхалоўскім — кіраўніком Канцылярыі Прэзідэнта РП, парламенцкай групай па Беларусі і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім; падчас сустрэчы кіраўнік гэтага ведамства заявіў:

— Мы балюча перажылі ваш арышт.

Алесь Бяляцкі са свайго боку запэўніваў:

— Я за маё зняволенне не вінавачу польскіх улад.

Вызвалення Алеся Бяляцкага дамагаўся ЕС і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. У лістападзе 2011 года ён быў таксама прысуджаны да канфіскацыі маёмасці за ўтойванне надзвычай буйных даходаў. Яго таксама абавязалі выплаціць 757,5 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 90 тысяч амерыканскіх долараў). Суд устанавіў, што ён не заплаціў падаткаў ад больш чым 560 тысяч еўра, пераведзеных на яго банкаўскія рахункі ў Польшчы і Літве ў 2007-2010 гг. Польшча аказала Беларусі юрыдычную дапамогу ў яго справе, перадаючы беларускай пракуратуры дадзеныя з банкаўскіх рахункаў у Польшчы, з якіх «Вясна» фінансавала сваю дзейнасць. Гэта выклікала міжнародны скандал і адстаўкі ў генеральнай пракуратуры. Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі папрасіў прабачэння яшчэ ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF