Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Без долі на канцы свету! (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Хто быў той правакатар, які з’явіўся ў Бобенку ў часы нацысцкага ліхалецця? Ці ён быў немец, украінец, рускі, паляк? А можа свой, туземец з наваколля, апантаны прагай помсты на нейкім ворагу з вёскі? Чаму сваю крыважэрную інтрыгу разыграў такім прымітыўным спосабам? Думаеш і пачынаеш сумнявацца: ці сапраўды спроба пацыфікацыі вёскі нарадзілася ў адной хворай галаве? Здзіўляе і тая хуткасць, з якой з’явіліся карнікі, гатовыя страляць, вешаць і дабіваць раненых дубінай... Быццам, заранёў нехта запланаваў жахлівае гульбішча коштам безабаронных прасцячкоў.

Лідзія Назарук запамятала шмат з атмасферы трагедыі, аднак даты і прозвішчы пераблыталіся або зусім ужо вылецелі з яе памяці. Дадатковы ўрон для свядомасці нанеслі перасяленні: з вёскі на хутар, з хутара ў вёску, з вёскі на хутар, з хутара ў горад і з горада на хутар. У Бобенцы запамятала толькі свой канец вёскі, праз што ўся мясціна ёй, тады пяцігадовай дзяўчынцы, здавалася вялікай і шматлюднай.

Запамятала таксама прыхадскую царкву і могілкі ў Амелянцы, куды цудам ацалелыя вяскоўцы ездзілі закупіць малебен за добрага немца. Здарэнне, пра якое раскажа, падасца мне гатовым сцэнарыем вечнай гісторыі, дзе нягледзячы на ахвяры, усё ж перамагае дабро...

* * *

Бобенка ў часы нямецкай акупацыі запамяталася для маёй субяседніцы вялікай і абжытай вёскай. На вуліцы ад рання да вечара бурліла жыццё, ганяліся дзеткі, рыкалі каровы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF