Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Карцінкі з глыбінкі (7)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Клюковічах цэнтр вёскі знаходзіцца паблізу расхадных дарог. Калі стаць на скрыжаванні і глянуць ва ўсходнім напрамку, на першым плане перад вачыма пакажуцца дзве крамы. Адна, што па левай руцэ, геэсаўская, распаложаная вышэй, а другая, прыватная — ніжэй. Тыя крамы быццам былі на шалях, што паказваюць іх грамадскую вагу. У геэсаўскай краме — як у царкве, дзе божыя дары знаходзяцца за прылаўкам, быццам за іканастасам, быццам прапанаваны там тавар быў нейкім сакрум, якім, быццам пастыр, загадвае прадавачка. У супрацьлеглай прыватнай краме тавар знаходзіцца ў зашклёных шафах, як на рэкламным банэры, грэшна спакушаючы сваёй блізкасцю. Тут рынкавы парадак, дзе пакупніку тавар прапануецца амаль нахабна, а ў геэсаўскай жа краме тавар быццам адсоўваецца ад пакупніка, прыгадваючы не так даўно мінулы час, дзе народу тлумачылася, што ўзніклі нейкія з таварам складанасці, воляй-няволяй уводзячы афіцыйна атэістычны народ да посту, які, як тлумачылі не так даўнія даведнікі, ва ўмовах сацыялізму з’яўляўся перажыткам, прыносячым яўную шкоду здароўю. За геэсаўскай крамай апусцелы будынак былой школы, за прыватнай — апусцелы будынак былой Грамадскай рады...

55 гадоў таму „Ніва” пісала: „У Клюковічах непадалёк школы „Белы домік” — бар ГС, у якім кожную нядзелю можна спаткаць нямала п’яных. Сюды прыходзіць (і знаходзіць разрыўку ў гарэлцы) шмат моладзі таму, што ў Клюковічах няма ні святліцы, ні дома культуры”. Калі не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF