Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Людзі, чытайце кнігі!

Юрка БУЙНЮК

Што рабіць, калі за акном шэрае, халоднае ды дажджлівае надвор’е? Што рабіць калі чакаем у даўжэзнай чарзе да лекара? Або калі мы захварэлі на прастуду ці павярнулі нагу, якую маем у гіпсе, ды ў нас шмат свабоднага часу? Што рабіць са свабодным часам, калі ў тэлебачанні няма нічога цікавага паглядзець? Толькі не ўключайце камп’ютар! Гэтую цацку прыдумаў нейкі хітрун, каб адцягнуць мільярды маладых людзей ад кніг, каб маладыя не мелі свайго хобі ды зацікаўлення, каб пралівалі свае думкі, злосць, зайздрасць, нянавісць у інтэрнэце, а нехта нашыя думкі збірае, калекцыянуе і за нейкі час выкарыстае для сваіх нахабных мэт. Увогуле ўсякая электроніка створаная дзеля таго, каб маладым людзям забіраць час на самастойныя роздумы, мары, размовы. Сучаснае пакаленне маладых зусім не ўмее самастойна думаць, нішто іх не цікавіць. Гэта відаць на аўтарскіх сустрэчах, калі моладзь зусім не пытае аўтараў пра іх творчае жыццё. Аднак вернемся да мэты нашай размовы. Калі не тэлебачанне, калі не камп’ютар, інтэрнэт, то як цікава правесці час? Застаецца адно — пачытаць добрую кнігу.

Бо ж найважнейшае, каб кніга нас зацікавіла

Заўжды яна зразумее, заўжды спагадае, і час хутка зляціць, а не адзін сюжэт або цікавая фраза застануцца ў нашай памяці. Памятайце — няма большага шчасця як узяць у рукі кнігу ды адплыць у чароўнае падарожжа, у якое запрашае нас аўтар. Няважнае ці гэта будзе паэзія ці проза, ці гэта будуць вершы, паэма, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF