Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Калі нас пагоняць, што ж...

Іаанна ЧАБАН

„Цяпер падзельцеся на гурткі”, — камандуе вядучая. Моладзь хутка падбіраецца ў чатыры ўжо выпрабаваныя часам і досведам кружкі. Толькі адна школьніца не можа знайсці сабе месца. Плача. Не так даўно адкінутая, вельмі расчараваная ёю сяброўка літуецца: „Перастань плакаць, давай да нас”. Гурткі разбягаюцца па розных кутках галоўнай залы каўказскай сінагогі па вуліцы Пілсудскага ў Крынках. З калонак даносіцца аднастайны, двухтактны рытм. Моладзь намагаецца напісаць пад яго словы, стварыць сапраўдны рэперскі кавалак. Кожны куток выбірае ўласную тэму твора.

„Я тут жыў, калі быў малы, гэтыя вуліцы мяне выхавалі. Крынкі гэта месца, дзе я нарадзіўся і застану яшчэ як у рыне дажджы”, — прабуе сваіх сіл пяцёра вучняў мясцовай гімназіі.

„Мая баба і маці глядзяць „M jak miłość”, гэта ж наш сямейны серыял „M jak miłość”, — рэпуюць з за чорных куліс тры прыгажуні з фізіяноміяй лялькі Барбі.

— Нас якраз заінспіравала тэлебачанне. Часта яго аглядаем, найчасцей такія серыялы як „Barwy szczęścia”, „M jak miłość”, „Klan”, — кажуць яны.

Іншая тройка надта сур’ёзных, калі не сумнаватых, дзяўчат рашыла напісаць пра крынскі посткалгасны пасёлак. Там яны нарадзіліся, там дарастаюць.

— Так неяк нас напала, — прызнаюцца. — Гэтым тэкстам мы можам выказаць свае эмоцыі, тыя пазітыўныя і тыя цяжкія, звязаныя з не надта ружовым дзяцінствам.

— „За гарамі, за лясамі, у горадзе званым Крынкамі ехаў вялікі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF