Ніва № 28 (3035), 13 ліпеня 2014 г.

Перастваранне Сакратавай спадчыны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— «Гнілое ў здаровым» гэта кароткае апавяданне Сакрата Яновіча, здавалася б, школьнае, банальнае. Яго пасланне, аднак, з’яўляецца ўніверсальным, і ад выбару слоў, якія выкарыстоўвае ў ім, памятаецца; стыль, форма і змест выбраны так, што застаюцца ў галаве. Я вельмі атаясамляўся са светам, які Сакрат паказаў у гэтым тэксце. Яго рэальнасць я пачаў інтэрпрэтаваць як фатограф у сваім ракурсе, — так гаварыў ужо цэнены ў Польшчы фатограф Павал Грэсь з Гарадка на першым этапе новага праекта, які пачынаўся з тэксту памерлага каля паўтара года таму пісьменніка з Крынак. Тэкст быў апублікаваны ў «Ніве» ў 1956 годзе. Гэтая гісторыя стала жыць іншым жыццём, пераствораным маладым мастаком. Мастацкая дзейнасць Паўла Грэся з’яўляецца таксама спробай адрадзіць літаратурную спадчыну Сакрата Яновіча, даючы ёй новыя кантэксты і пошук крыніц усяго таго, што змянілася і змяняецца ў «гнілое».

Праект мастака складаюць серыі фатаграфій. Перад пачаткам сустрэчы ён размясціў інфармацыю аб спатканні (у беластоцкім клубе «Змена клімату») і нагадаў тэкст Сакрата Яновіча па-беларуску на адным з інтэрнэт-парталаў. Тут таксама можна было прачытаць, што гэта «фатаграфічнае дзеянне ў плыні суб’ектыўнага дакумента з элементамі творчасці, канцэпцыі ў макрамаштабе», і што датычыць «разбурэння здаровай тканкі, сімвалічных жэстаў інтэлектуальнай дэструкцыі ў прасторы, а таксама ў інтымнай сферы, паказвае гніль і яе характар на фоне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF